МОВА-КВIЗ

 21 лютага ў Віцебскім філіяле Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” прайшла інтэлектуальная гульня “Мова-квіз”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

 У ёй прынялі ўдзел адзінаццацікласнікі віцебскіх гімназій №3, №5, № 7 і № 9, а таксама сярэдніх школ № 12, № 17 і № 21. Падчас квізу хлопцы і дзяўчаты мелі магчымасць прадэманстраваць свае веды ў разнастайных турах: моўным, культурным, геаграфічным, музычным, літаратурным.

 У выніку інтэлектуальнага спаборніцтва трэцяе месца заняла каманда “Цыбулька” (гімназія № 3), другое – каманда “Жэўжыкі” (гімназія № 9), а пераможцай стала каманда “Дзецюкі”(сярэдняя школа № 12). Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі, салодкімі прызамі і дыпломамі.

 Гульню праводзілі экскурсавод, супрацоўнік турыстычнай фірмы “Ілва” Іван Рагавой, студэнтка першага курса спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый” Аліна Крыштафовіч і дацэнт кафедры замежных моў і міжкультурных камунікацый Т.А. Дубоўская.